Шыфр
413Д000333
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Ліда на ул. Міцкевіча, у гарадскім парку культуры і адпачынку. Пахаваны воіны 144-га супрацьтанкавага палка, 24-га гвардзейскага кавалерыйскага палка, 50-га асобнага дывізіёна браняцягнікоў, 7-га асобнага палка сувязі, 86-га кавалерыйскага палка. Сярод пахаваных – камандзір 86-га кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай Чырвонасцяжнай кавалерыйскай дывізіі гвардыі падпалкоўнік А.Ф. Труханаў, які загінуў пры вызваленні г. Ліды.
У 1955 г. на брацкай магіле ўстаноўлены помнік.
У 1985 г. па праекце архітэктара Бураўкіна на брацкай магіле быў пастаўлены помнік-стэла і 7 мемарыяльных пліт з прозвішчамі загінуўшых: гвардыі-падпалкоўнік Труханаў Аляксей Фёдаравіч, камандзір 86-га кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай Чырвонасцяжнай кавалерыйскай дывізіі, 1911-08.07.1944 гг.; падпалкоўнік Грыгор'еў Віктар Міхайлавіч, 1908-1944 гг; гвардыі-маёр Выдайка Мікалай Фёдаравіч, 1913-1944 гг.; старшы лейтэнант Сытнікаў Ілья Іванавіч, 1904-1944 гг.; радавы Савушкін Іван Міхайлавіч, 1911-1944 гг.; радавы Тумаеў Фурман Т., 1911-1944 гг.; гвардыі-лейтэнант Арцёменка Мікалай Грыгор'евіч, 1913-1944 гг. Прозвішчы астатніх загінуўшых не ўстаноўлены.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён