Шыфр
113Д000343
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі Вярховічы. Тэрыторыя брацкай магілы (15,0х 17,0 м) абнесена дэкаратыўнай бетоннай агароджай. Тут пахаваны 158 воінаў, якія загінулі 20-28 ліпеня 1944 г. пры вызваленні вёсак Вярховіцкага сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 г. на магіле пастаўлены помнік скульптура жанчыны са сцягам у руках. У тым жа годзе у брацкую магілу былі падпахаваны астанкі воінаў Чырвонай Арміі з адзіночных i невялікіх брацкіх магіл вёсак Сушкі,
Радзевічы, Манчакі, Ясінаўка, Капылы, Бярозаўка і Адамава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён