Шыфр
213Д000344
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Малашанкі, за 150 м на поўдзень ад вёскі, справа ад шашы Гарадок - Езярышча
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла в. Малашанкі знаходзіцца за 150 м на поўдзень ад вёскі, справа ад шашы Гарадок - Езярышча, на ўзвышшы. Тут пахавана 390 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гг. У ліку пахаваных - воіны 1-й і 31-й гвардзейскіх стралковых дывізій, 47-й Невельскай стралковай дывізіі, 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 5-га танкавага корпуса, якія загінулі ў снежні 1943 г. пры вызваленні Гарадоцкага раёна.
У 1958 г. на брацкай магіле быў устаноўлены помнік – жалезабетонная скульптура воіна з аўтаматам. Злева i справа ад скульптуры -14 брацкіх магіл з бетоннымі надмагільнымі плітамі. Могілкі мелі драўляную агароджу.
У 1988 -1989 гг. на тэрыторыі брацкай магілы была праведзена рэканструкцыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён