Шыфр
113Д000346
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі Доўбізна. Тут пахаваны 98 (94 вядомыя, 4 невядомыя) воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пад час наступальных баёў ў 1944 г. Прозвішчы і воінскія званні пахаваных у брацкай магіле воінаў нанесены на мемарыяльную дошку, якая ўмацавана на пярэднім баку пастамента. На тыльным баку пастамента ўмацаваны ахоўная дошка гісторыка-культурнай каштоўнасці і дзяржаўны знак воінскага пахавання. З правага боку ад помніка стаіць драўляны праваслаўны крыж, афарбаваны ў цёмна-блакітны колер.
У 1960 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура воіна са схіленым сцягам. Тэрыторыя брацкай магілы (6,0x12,0 м) абнесена дэкаратыўнай бетоннай агароджай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён