зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000357

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла в. Рудня размешчана па 3-м Цэнтральным завулку, прымыкае да грамадзянскіх могілак, знаходзіцца ў межах металічнай агароджы. У брацкай магіле пахаваны 422 воінаў Чырвонай Арміі, з іх 3 партызаны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 - 1944 гг., у тым ліку воіны 780-га стралковага палка 208-й стралковай дывізіі Калінінскага фронту і воіны 11-й гвардзейскай арміі, якія загінулі ў снежні 1943 г. (3-ці Беларускі фронт).

У 1954 г. на месцы пахавання, на грамадзянскіх могілках, стаяў драўляны абеліск на драўляным памосце. У 1958 г. на магіле пастаўлены абеліск, на вяршыні якога на металічным шпілі ўстаноўлена пяціканцовая металічная зорка. Перад абеліскам знаходзіцца прамавугольны кветнік, вызначаны бетоннымі бардзюрамі.

Старонка