Шыфр
113Д000359
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Падбур 'е. Тэрыторыя брацкай магілы абнесена металічнай агароджай на бетонным падмурку. Тут пахаваны 180 воінаў (151 вядомы і 29 невядомых), якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні вёскі.
У 1960 г., пасля падпахавання ў брацкую магілу астанкаў воінаў Чырвонай Арміі з індывідуальных і невялікіх брацкіх магіл вёсак Дварэц, Амельянец, Казімірава, быў устаноўлены помнік - скульптура жанчыны са сцягам у руках.
Прозвішчы і воінскія званні пахаваных воінаў і прозвішча ахвяраў вайны нанесены на мемарыяльныя дошкі, прымацаваныя на нахілены бетонны фундамент.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён