Шыфр
513Д000429
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 - 1944 гг.
У брацкай магіле пахаваны 175 партызан і чырвонаармейцаў, што загінулі ў перыяд з 1942 па 1944 год у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вядомы імёны толькі пяці воінаў і партызан.
На поўначы Глускага раёна і сумежнай тэрыторыі Асіповіцкага раёна дзейнічала 161-я партызанская брыгада імя Катоўскага. Баявыя аперацыі на “Варшаўцы” (шашы Масква — Варшава) праводзілі таксама атрады іншых партызанскіх злучэнняў Глускага раёна. Нямецкія захопнікі неаднаразова арганізоўвалі карныя аперацыі супраць партызан і мірнага насельніцтва, у выніку якіх былі спалены разам з жыхарамі і зараз не існуюць вёскі Паршчаха, Белыя, Восы, Каляосы, Масты і Тоўсты Лес.
У магіле пахаваны астанкі партызан 161-й брыгады імя Катоўскага, што загінулі ў гэтых баях.