зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

113Д000432

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Казішча

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла в. Козішча Кобрынскага раёна размешчана з левага боку вясковай вуліцы, паблізу будынка былой сельскай школы. Тут пахаваны 12 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г., і партызаны брыгады імя В. І. Чапаева, што загінулі ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943 г. Пасля вайны ў брацкую магілу былі перанесены астанкі салдат і партызан з асобных і адзіночных магіл, якія размяшчаліся ў ваколіцах вёскі на месцах былых баявых дзеянняў.  Пры перапахаванні астанкаў загінулых імёны большасці з іх не былі ўсталяваныя, акрамя імя байца-партызана Мікалая Усікава. 

У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск.