Шыфр
113Д000446
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі цяперашняга Залескага сельсавета, размешчана на заходнім ускрайку леса паблізу в. Турная. Паводле надпісаў на мемарыяльнай пліце, у магіле пахавана 18 партызан, у тым ліку 7, чые імёны невядомыя.
Згодна архіўным дадзеным, у брацкай магіле пахаваны партызаны атрада імя А.В. Суворава, якія ў 1943 г. узарвалі аўтамашыну з гітлераўцамі, пасля прынялі бой і загінулі ў ім, партызаны атрада імя І. І. Арлова брыгады імя В. І. Чапаева, якія загінулі ў 1944 г. пасля ўзрыву варожага эшалона.
У 1955 г. на магіле пастаўлена скульптура партызана і паабапал 2 стэлы з імёнамі 42 землякоў - жыхароў вёсак Закросніца, Прылукі, Рачкі і Турная, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод іх - падпольшчыца Галіна Карнееўна Шабалоўская, па-зверску закатаваная фашыстамі ў засценках Кобрынскай турмы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён