Шыфр
113Д000447
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў размешчана ў скверы в. Тэўлі з левага боку дарогі Тэўлі - Кобрын. У брацкай магіле пахаваны байцы 55-ай гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту, якія загінулі на тэрыторыі Тэвельскага сельсавета ў ходзе ажыццяўлення наступальнай аперацыі савецкіх войскаў у ліпені 1944 г.
Згодна з надпісамі на мемарыяльнай пліце - у магіле пахаваны 53 воіны, у тым ліку 8 афіцэраў. У 1958 г. на магіле ўстаноўлены помнік у выглядзе скульптуры ўкленчанага байца з лаўровым вянком у адной руцэ і салдацкай каскай - у другой.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён