Шыфр
113Д000472
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Воіны і партызаны, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні, і воіны 55-й стралковай дывізіі, што загінулі ў 1941 г. пры абароне Ляхавіч, былі пахаваны ў некалькіх месцах горада і каля навакольных вёсак. У 1955 г. абаронцы горада былі перапахаваны ў цэнтры Ляхавіч на плошчы Перамогі. Усяго тут пахаваны 244 воіны і 3 партызаны. Сярод іх - воіны 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі і 19-й механізаванай брыгады, што загінулі пры вызваленні Ляхавіч ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
У 1955 г. на магіле пастаўлены 2 помнікі - скульптурная група з 2 воінаў і стэла. Да стэлы прымацаваны 5 мемарыяльных дошак, адна з якіх прысвечана 19-й партызанскай брыгадзе імя В.М. Молатава, на астатніх высечаны прозвішчы пахаваных.
У 2010 г. быў праведзены капітальны рамонт, рэканструкцыя і добраўпарадкаванне помніка.