зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

613Д000488

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Пасёлак Гарадзея быў вызвалены ад войскаў праціўніка 2 ліпеня 1944 г. часткамі 10-й гвардзейскай Кубанскай кавалерыйскай дывізіі 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, у прыватнасці, зводным атрадам гэтай дывізіі ў складзе 128-га танкавага палка, дзвюх батарэй 15 аўтаматчыкамі 40-га гвардзейскага кавалерыйскага палка. На працягу 3-га і 4-га ліпеня 1944 г. супернік зрабіў некалькі контратак супраць савецкіх войскаў, якія абаранялі Гарадзею. У складзе частак 10-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, якія абаранялі Гарадзею, знаходзіліся 36-й, 40-й гвардзейскія кавалерыйскія палкі, 183-й гвардзейскі артылерыйскі мінамётны полк, 68-й гвардзейскі асобны мінамётны дывізіён, адна адна рота 128-га танкавага палка.

Колькасць пахаваных: усяго - 151, вядомых ваеннаслужачых – 31, невядомых ваеннаслужачых -115, удзельнікаў супраціўлення (партызан) – 5.