Шыфр
413Д000508
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з фашыстамі ў 1941--1944 гг. на Слонімшчыне, знаходзіцца ў скверы г. Слоніма. Спачатку тут былі пахаваны 841 воін і два партызаны, якія загінулі 23-26 чэрвеня 1941 г. і 9-10 ліпеня 1944 г. Пазней у гэтую магілу перазахаваны яшчэ 145 воінаў.
Побач з брацкай магілай знаходзіцца магіла Героя Савецкага Саюза разведчыка Кузьмы Савельевіча Гнідаша і радысткі Клары Трафімаўны Давыдзюк, якія загінуў 19.06.1944 г.
У 1956 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура салдата з аўтаматам і схіленым сцягам (скульптар А. Курачкін), а таксама 7 пліт з прозвішчамі пахаваных воінаў і партызан. Перад скульптурай запалены Вечны агонь.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён