Шыфр
613Д000513
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920 г.
Пад кіраўніцтвам балтыйскага матроса Андрэя Блажко, жыхара в. Хароавічы, што ў Пухавіцкім раёне, быў створаны партызанскі атрад, які дзейнічаў у тыле ворага. Мужных змагароў за Савецкую ўладу выдаў здраднік. Сотні жыхароў Пухаўшчыны катавалі ў былым панскім маёнтку, на месцы якога пабудавана дукорская школа. 16 самых актыўных кіраўнікоў барацьбы супраць белапольскіх акупантаў на тэрыторыі былога Ігуменскага і Мінскага паветаў пасля катавання былі растраляны ва ўрочышчы Пушча каля Дукоры (11 чалавек) і загінулі ў польскіх турмах (5 чалавек). Подзвігу дукорскіх партызан прысвечана п'еса беларускага савецкага драматурга В.С. Гарбацэвіча "Чырвоныя кветкі Беларусі".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён