Шыфр
413Д000566
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941-1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў вёсцы Пятралевічы 1-я, ва ўрочышчы Крывая Гара. Тут пахавана больш за 10 тыс. мірных жыхароў, якіх загубілі нямецка-фашысцкія акупанты ў Вялікую Айчынную вайну.
Летам 1941 г. ва ўр. Крывая Гара акупантамі былі расстраляны 2 тыс. мірных жыхароў Слоніма. У чэрвені-жніўні 1942 г. і пазней акупанты растрэльвалі тут мірных жыхароў, ваеннапалонных, жонак і дзяцей ваеннаслужачых Чырвонай Арміі. У ноч на 4.07.1944 г. фашысты па-зверску загубілі яшчэ 102 чалавекі. Сярод іх хірург К.П. Жураўлёва з 2 дочкамі 5 і 7 гадоў, зубны ўрач В.Н. Чарняўская з сынамі 2 і 5 гадоў, інжынер Т. Сяргеева, сяляне з вёсак Глоўсевічы, Харашэвічы і інш. Ва ўсіх рукі былі звязаны дротам, большасць дзяцей кінуты ў яму жывымі.
У 1964 г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму быў пастаўлены абеліск вышынёй 12 м.