зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магiла

Брацкая магiла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Д000567

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941-1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Плаўскія, каля будынка школы. Тут пахаваны 90 воінаў, якія загінулі ў чэрвені1941 г. і 11.07.1944 г. 

У чэрвені 1941 г. група чырвонаармейцаў прыкрывала адыход сваёй часці. Яна заняла абарону на невялікай вышыні паміж вёскамі Плаўскія і Ярмолаўшчына. Некалькі гадзін ішоў бой. Вораг вымушаны быў падцягнуць артылерыю. Байцы змагаліся да апошняга патрона, усе загінулі. У красавіку 1967 г. іх астанкі былі перапахаваны ў брацкую магілу. Таксама сюды перанесены астанкі воінаў, якія загінулі 11.07.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1993 г. пастаўлены новы помнік, на якім былі выбіты прозвішчы загінуўшых воінаў і жыхароў мясцовых вёсак.

Старонка