Шыфр
113Д000601
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
У брацкай магіле, якая знаходзіцца ў в. Брады, пахаваны 68 воінаў (імёны 2 з іх невядомы) і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гг. Сярод іх воіны, якія вызвалялі ваколіцы вёскі Брады Пружанскага раёна ў другой палове ліпеня 1944 г. пад час савецкай наступальна-вызваленчай аперацыі “Баграціён”.
Сярод пахаваных таксама начальнік штаба партызанскага атрада імя В.П. Чкалава брыгады імя П.К. Панамарэнкі (потым - брыгады “Савецкая Беларусь”) Брэсцкай вобласці лейтэнант Мікалай Захаравіч Храбрых, які загінуў пад час выканання баявога задання ў ліпені 1943 г.
У 1970 г. на брацкай магіле быў пастаўлены помнік -- трохгранная стэла з барэльефнымі выявамі галоў воіна, партызана і жанчыны-маці. Перад стэлай -- пліта з імёнамі пахаваных. На гранях стэлы -- дошкі, на якіх высечаны імёны 110 аднавяскоўцаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну на франтах і ў партызанскай барацьбе.