зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

113Д000605

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла воінаў-чырвонаармейцаў і ўдзельнікаў партызанскага руху, якія загінулі і памерлі ад ран у чэрвені 1941 – ліпені 1944 гг., знаходзіцца ў аграгарадку Вялікае Сяло. Тут пахаваны 54 воіны (імёны 28 з іх невядомы) і 2 партызаны (імя 1 невядома).

У 1967 г. на месцы масавага пахавання ў цэнтры вёскі быў пастаўлены бетонна-цагельны мемарыяльны абеліск. Дамінантай абеліску з'яўляецца высокая гранёная звужаная ўверсе штыкападобная стэла, якая завяршаецца невялікай металічнай аб'ёмнай выявай пяціпрамянёвай зоркі чырвонага колеру на падстаўцы. Стэла пастаўлена на шматпрыступкавую бетонную рознавялікую састаўную аснову.