зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

113Д000606

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў чэрвені 1941 - ліпені 1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці памерлі ад ран, былі растраляны акупантамі, знаходзіцца ў цэнтры вёскі Гарадзечна на школьным двары. Тут пахаваны 133 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 28 мірных жыхароў, растраляных гітлераўскімі акупантамі ў Вялікую Айчынную вайну. 

Магілы загінуўшых у 1941-1944 гг. першапачаткова знаходзіліся ў вёсцы Гарадзечна (каля школы) і іншых навакольных вёсках, лясных масівах. Масавае перазахаванне астанкаў воінаў і мясцовых жыхароў у адну брацкую магілу адбылося ў 1957 г., пасля чаго на мемарыяльным месцы быў пастаўлены бетонны абеліск.

У 2010 г. быў праведзены капітальны рамонт аб'екта, які быў часткова дэманціраваны. Падчас рамонтных работ былі выкарыстаны будаўнічыя матэрыялы: цэгла і бетон, для абліцоўкі - мармуровыя (светла-карычневы колер) і гранітныя (чорны колер) пліты.