Шыфр
113Д000620
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941-1944 гг., знаходзіцца ў в. Лыскава каля касцёла Святой Троіцы. Тут пахаваны 502 воіны, у тым ліку воіны 193-й стралковай дывізіі, 47-га стралковага палка, 44-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 9-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 15-й стралковай дывізіі, 130-й стралковай дывізіі.
У 1965 г. перад магілай устаноўлены скульптура воіна і абеліск. Ля іх падножжа размешчаны мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых, дзе ўшанавана таксама памяць 100 аднавяскоўцаў, што загінулі ў барацьбе за свободу і незалежнасць Радзімы. Вакол магілы ўстаноўлена бетонная агароджа.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён