Шыфр
213Д000622
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пл. Свабоды
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Пахаваны 16 воінаў, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні г. Полацка і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных -- Героі Савецкага Саюза П.Ц. Сушкоў, В.Дз. Халёў. У 1981 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік (арх. Аладаў, скульпт. Мурамцаў; бронза, шраніт, бетон) - архітэктурна-скульптурная кампазіцыя, цэнтрам якой з'яўляецца прадаўгаватая ў плане стэла (15х5э3 м), абліцаваная шэрым гранітам. Справа на стэле бронзавы гарэльеф з выявамі трох воінаў (паранены воін, воін з аўтаматам і воін са сцягам), злева - памятны надпіс. На левай бакавой грані і на тыльным баку стэлы - бронзавыя дошкі з тэкстам загада Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі СССР з нагоды вызвалення горада і з пералікам вайсковых часцей, якія вызвалілі Полацк, і часцей, што атрымалі ганаровае найменне "Полацкіх". Перад стэлай цёмна-чырвонае гранітнае надмагілле (3х3 м) з імёнамі пахаваных. Пляцоўка ансамбля выкладзена бетоннымі плітамі.