Шыфр
613Д000640
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Зенанполле, 1,5 км на поўдзень ад вёскі, у лесе
Датаванне
1919 г., 1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад в. Зенанполле, у лесе. У адной брацкай магіле пахаваны 12 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1919 г. у баях супраць войск Польшчы, а таксама пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці пахаваных тут 57 воінаў Савецкай Арміі і 63 партызанаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – партызаны брыгады “Чырвоны Сцяг”.
На тэрыторыі брацкай магілы знаходзіцца 20 надмагілляў. У 1957 г. на тэрыторыі пахавання былі ўстаноўлены скульптура партызана, мемарыяльная пліта і 4 абеліскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён