Шыфр
113Д000648
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 – маі 1945 гадоў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, памерлі ад хвароб і раненняў, знаходзіцца на ўзвышшы на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Слабудка ў цэнтры старадаўніх вайскова-грамадзянскіх могілак.
Тут пахаваны 233 ваеннаслужачых, імёны 36 з іх - невядомы (дадзеныя недакладныя, сустракаюцца памылкі). Сярод пахаваных - найперш памерлыя ад ран у ваенна-палявых шпіталях, якія знаходзіліся ў Слабудцы ў ліпені 1944 - верасні 1945 гг. Менавіта іх імёны нанесены на мемарыяльных плітах на помніку.
Каля брацкай магілы савецкіх воінаў у некалькі радоў змешчаны шэраг індывідуальных ваенных пахаванняў 1941 - 1945 гг. Яны вызначаны невялікімі прамавугольнымі бетоннымі надмагіллямі-кветніцамі, у кожнай з якіх пастаўлена металічная пяціпрамянёвая зорка чырвонага колеру.
У 2005 - 2012 гг. каля брацкай магілы ў вёсцы Слабудка было праведзена 5 (пяць) перазахаванняў астанкаў савецкіх воінаў, якія былі выяўлены пошукавымі атрадамі на тэрыторыі Пружанскага раёна. На месцы новых агульных пахаванняў у 2014 г. пастаўлены мемарыяльныя знакі з указаннем часу перазахавання, месца знаходкі, колькасць імёнаў пахаваных (большасць невядомы).