Шыфр
113Д000653
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г., знаходзіцца ў аг. Сухопаль на вул. Нягірыша. Пахаваны 21 воін і партызан (імёны 18 з іх невядомы), якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.
У 1949 г. быў усталяваны помнік - фігура савецкага воіна на цагляным пастаменце з надпісам-прысвячэннем. У 2004 г. абеліск замянілі на кампазіцыю, аўтарам якой стаў мясцовы мастак У.І. Бурнас. Помнік прадстаўляе сабой бетоннае прамавугольнае надмагілле з паўкруглым верхам. З левага боку ад помніка на ўзвышшы на невялікай адлегласці пастаўлена Г-падобная па канфігурацыі бетонная Сцяна Памяці. Ад надмагілля да Сцяны Памяці вядзе выкладзеная пліткай сцежка, пад’ём на ўзвышша аформлены прыступкамі. Комплекс пабудоў абнесены металічнай каванай агароджай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён