Шыфр
113Д000658
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры в. Шчарчова. Тут пахаваны 51 воін-чырвонаармеец і 9 удзельнікаў партызанскага руху, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні в. Шчарчова. Сярод загінуўшых салдаты і афіцэры 9-й і 10-й гвардзейскіх кавалерыйскіх дывізій, 9-й, 10-й, 50-й і 54-й гвардзейскіх стралковых дывізій, 181-га гвардзейскага артылерыйскага мінамётнага палка, 35-й мотастралковай брыгады, 219-й танкавай брыгады, 225-га артылерыйскага палка супраць паветранай абароны (СПА) 28-й арміі Першага Беларускага фронту.
У 1968 г. на магіле пастаўлены абеліск. Перад абеліскам устаноўлены сем пліт з імёнамі салдат і афіцэраў і ўдзельнікаў партызанскага руху, якія загінулі ў баях з фашысцкімі акупантамі. Помнік таксама ўшаноўвае памяць аб жыхарах вёсак Шчарчова, Старуны, Чабахі, Вішня, Вяжное, Ганчары, Казакі, Катылы, Галасяціна, Дзедаўка, Блажкі і інш., якія былі забіты нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад час масавых растрэлаў мірных жыхароў у 1942 г і 1943 гг. Імёны загінуўшых выбіты на плітах помніка.