зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

113Д000664

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла размешчана ў г. Столін на плошчы Леніна. Тут пахаваны 94 воіны, якія загінулі 7 ліпеня 1944 г. пры вызваленні горада. Сярод пахаваных ваеннаслужачыя 397-й Сарненскай і 415-й Крычаўскай стралковых дывізій 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Пазней сюды былі перанесены астанкі камандзіра столінскага партызанскага атрада В.Е. Ключанкова і 6 ахвяр фашызму. Тут жа пахаваны былы намеснік старшыні Столінскага райвыканкома І.В. Часнакоў, забіты 8 жніўня 1944 г. ворагамі савецкай улады.

У 1975 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і стэла з памятным надпісам. На мемарыяльнай пліце, якая размешчана ўнізе помніка, нанесены імёны пахаваных.