Шыфр
113Д000667
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў аг. Альшаны на вуліцы Школьнай. Тут пахаваны 18 воінаў, якія загінулі ў чэрвені-ліпені 1941 г. у абарончых баях і 7 ліпеня 1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных воіны 75-й стралковай дывізіі, 6-й аддзельнай роты марской пяхоты Пінскай ваеннай флатыліі, а таксама супрацоўнікі УН КДБ Пінскай вобласці.
У 1967 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура воіна ў жалобе. Пад скульптурай воіна, у нішы, змешчана мемарыяльная пліта з імёнамі загінуўшых. З правага боку ад скульптуры воіна ўсталявана пліта з імёнамі жыхароў Альшанскага сельскага савета, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён