Шыфр
113Д000683
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла размешчана ў г. Давыд-Гарадок па вуліцы Школьнай. Тут пахаваны 54 воіны савецкай арміі. Сярод пахаваных 10 ваеннаслужачых 397-й Сарненскай стралковай дывізіі, якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях за вызваленне горада і 44 удзельніка супраціўлення (партызаны брыгады “Савецкая Беларусія”), якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У пасляванны час былі перапахаваны з партызанскіх могілак, якія знаходзіліся на былых Мярлінскіх хутарах (былога Давыд-Гарадоцкага раёна).
У 1957 г. на брацкай магіле быў усталяваны першы помнік у выглядзе абеліску. У 2000 г. адбылася рэканструкцыя пахавання, падчас якой замест абеліску была ўсталявана стэла.