Шыфр
213Д000736
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтральным скверы па вул. К. Маркса г. Сянно. У магіле пахавана 207 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941-1944 гг. на тэрыторыі г. Сянно. Сярод пахаваных - воіны 8-й і 9-й гвардзейскіх механізаваных брыгад 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 5-й арміі 3-га Беларускага фронту.
Пасля вайны ў брацкую магілу былі перанесены пахаванні з вуліц райцэнтра Савецкай, Ленінскай, К. Маркса, з вёсак Турава, Запруддзе, Заазер’е, Чартоўшчына, з навакольных лясоў.
У 1965 г. на магіле ўстаноўлены помнік.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён