Шыфр
213Д000739
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтральным скверы г.п. Багушэўск, каля будынка Багушэўскай сярэдняй школы №1. Пахаваны 91 савецкі воін і партызан, якія загінулі 24-25.06.1944 г. пры разгроме групоўкі нямецка-фашысцкіх войск у раёне г.п. Багушэўск. Сярод пахаваных - воіны 215-й і 144-й стралковых дывізій, 153-й і 2-й гвардзейскай танкавых брыгад 5-й арміі 3-га Беларускага фронту.
Летам 1948 г. сюды былі перавезены з розных месцаў і перапахаваны астанкі партызан Багушэўскай партызанскай брыгады: М.С. Барысава, В.С. Залескага, П.Д. Прыстаўкі, М.М. Рудакова, А.М. Самахвалава, А.Т. Салодкіна, Я.М. Шугальскага.
У 1964 г. на тэрыторыі брацкай магілы быў перапахаваны былы камандзір Багушэўскай партызанскай брыгады другога складу Прахарэнка Яфім Мікалаевіч.
У 1959 г. на брацкай магіле быў пастаўлены помнік. У 1983 г. скульптурная кампазіцыя была абноўлена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён