зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000747

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры в. Пустынкі. Пахаваны 52 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Сярод пахаваных - воіны 144-й і 371 стралковых дывізій, 2-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-й арміі, партызаны атрада імя А. Неўскага брыгады 1-й імя К.С. Заслонава, а таксама камандзір танка 44-га гвардзейскага палка 8-й гвардзейскай механізаванай брыгады 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 3-га Беларускага фронта, Герой Савецкага Саюза, гвардыі лейтэнант М.А. Аніскін.

Пасля вайны ў брацкую магілу в. Пустынкі былі перанесены пахаванні з в.в. Чартоўшчына, Кавалі,  Александрова, Пушкары. 

У 1958 г. на магіле ўстаноўлены помнік.

Старонка