Шыфр
213Д000753
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1941-1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Талачын на вул. Будаўнікоў, у парку. Пахаваныя 100 воінаў і 7 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941- 1944 гг. Сярод пахаваных - воіны 19-й гвардзейскай танкавай брыгады 3-га гвардзейскага танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту, якія загінулі 26.06.1944 г. пры вызваленні Талачына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і падпольнай барацьбы на тэрыторыі Талачынскага раёна Сямён Мікалаевіч Нарчук.
У 1960 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. На мемарыяльных дошках імёны загінуўшых.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён