Шыфр
213Д000813
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вул. Савецкая
Датаванне
1920 г., 1941-1944 гг.
Стыль
сацыялістычны рэалізм
Апісанне
Помнік на брацкай магіле і тры надмагіллі былі ўсталяваны ў г. Чашнікі ў 1965 г. Брацкая магіла ўяўляе сабой аб’ёмна - прасторавую кампазіцыю з фігурай салдата на пастаменце з чырвонага граніту. Асноўным элементам кампазіцыі з’яўляецца фігура салдата - вызваліцеля ў поўны рост з аўтаматам у руках, за спіной - стылізаваная плашч - палатка. Вышыня скульптуры - 3,5 м. У 1988 г. мемарыяльны комплекс быў пашыраны і добраўпарадкаваны, на пілонах былі выбітыя спісы з імёнамі пахаваных. У брацкай магіле пахавана 13 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў грамадзянскую вайну 15 сакавіка 1920г., 25 партызан Смаленскага палка Садчыкава, якія загінулі 19-21 кастрычніка 1943 г. у баях за г. Чашнікі, а таксама 2 афіцэры, 8 сяржантаў, 8 воінаў i 5 партызан, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні г. Чашнікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Брацкая магіла ў г. Чашнікі ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.