Шыфр
213Д000830
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў цэнтры гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, на вул. Маякоўскага, у скверы. У ёй пахаваны 218 воінаў і партызан (прозвішчы 83 невядомыя), якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 - 1944 гг. Сюды з брацкіх і індывідуальных магіл з бліжэйшых да Шаркаўшчыны населеных пунктаў былі перапахаваны 15 красавіка 1950 года рэшткі салдат і афіцэраў, якія загінулі падчас вызвалення Шаркаўшчынскага раёна.
У 1960 г. на магіле ўсталяваны абеліск.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён