Шыфр
213Д000837
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі былой сядзібы Зіберг-Плятэра, у паўднёва-заходнім куце партэра. Тут у адной магіле пахаваны 9 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1942 г., у другой магіле - партызанская разведчыца А.Д. Бельская, якая загінула 27 красавіка 1944 г.
Анастасія Давыдаўна Бельская з першых дзён арганізацыі партызанскіх атрадаў у лясах былых Пліскага і Дзісенскага раёнаў стала іх разведчыцай. Распаўсюджвала сярод насельніцтва лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збірала і перадавала партызанам звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні варожых вайсковых часцей, вяла дыверсійную работу ў тыле ворага, узарвала фашысцкую камендатуру ў Глыбокім. У красавіку 1944 г. партызаны вырашылі разграміць нямецкі гарнізон у цэнтральнай сядзібе саўгаса "Гарадзец". Разам з двума таварышамі ў разведку пайшла А. Бельская. Яны патрапілі ў варожую засаду. Бельская была цяжка паранена ў нагу, трапіла ў палон, пасля катаванняў 27.04.1944 г. была растраляна.
У 1957 г. на магілах пастаўлены 2 абеліска. Паміж помнікамі размешчана прамавугольная стэла шэрага колеру з надпісамі. Помнікі і стэла абнесены невысокай жалезнай агароджай, унутры тэрыторыя выкладзена пліткай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён