Шыфр
313Д000005
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Гомелі на вул. Барыкіна на Ляшчынскіх могілках. У лютым 1944 г. тут былі пахаваны 280 салдат і афіцэраў 11-й і 63-й армій, якія загінулі пры вызваленні г. Гомеля ці памерлі ад ран у шпіталях. У 1949 г. на магіле быў пастаўлены абеліск на цагляным пастаменце.
У 1975 г. помнік быў рэканструяваны. На яго фасадзе на бетонных пастаментах былі размешчаны пяць мармуровых пліт. Чатыры з іх утрымлівалі імёны загінуўшых воінаў, а на пятай знаходзіўся надпіс.
Пасля рэканструкцыі 2009 г. у фасадную плоскасць абеліска была ўмуравана гранітная дошка з надпісам у гонар герояў 1941-1945, а чатыры мармуровыя пліты, якія ўтрымлівалі імёны загінуўшых воінаў былі размешчаны па баках ад абеліска.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён