Шыфр
513Д000489
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в. Гаі
Датаванне
1941 г.
Апісанне
У ліпені 1941 г. падчас абароны Магілёва, на лініі вв. Пашкава - Гаі, 7 дзён трымаў абарону зводны батальён над камандваннем капітана К.Г. Уладзімірава, што быў сфарміраваны з супрацоўнікаў Магілёўскага абласнога ўпраўлення, Магілёўскага і Бабруйскага гарадскіх, Магілёўскага раённага аддзелаў, курсантаў і выкладчыкаў Мінскай і Гродненскай школ міліцыі. 3 250 байцоў батальёна ў жывх засталося 19, загінуў і капітан Уладзіміраў.
У 1952-54 гг. намаганнямі супрацоўнікаў міліцыі Магілёўскага гарнізона і курсантаў транспартнай школы міліцыі адбылася закладка і добраўпарадкаванне памятнага знака (у выглядзе сціплага абеліска з агароджай) байцам капітана Уладзімірава на безымяннай вышыні на паўночным ускрайку в. Гаі. 3 ліпеня 1964 г. быў усталяваны часовы абеліск.
У 1980 г. на вяршыне высоткі, на месцы апошняга боя батальёна, ўсталяваны помнік (скульптар М. Кузняцоў, архітэктар К. Аляксееў) у выглядзе белай стэлы, што сімвалізуе знамя альбо ветразь, на якім рэльефна выдзяляюцца барэльефы твараў двух байцоў.
У 1994 г. Магілёўскі пашуковы атрад “ВІККРУ” праводзіў экпедыцыі на месцах баёў батальёна міліцыі і выявіў невядомае раней пахаванне 29 міліцыянераў і байцоў394 стр.п., імёны якіх засталіся невядомымі. Яны ганарова перазахаваны ў брацкую магілу на вышыні капітана Уладзімірава.