Шыфр
113Д000250
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 г.
Апісанне
Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі цяперашняга Азяцкага сельсавета, размешчана на сельскіх могілках паблізу в. Старое Сяло. Паводле надпісаў на мемарыяльнай пліце - у магіле пахаваныя 2 партызаны. У 1968 г. на магіле ўсталяваны помнік з мармуровай крошкі ў выглядзе стэлы. На асабовым фасадзе абеліска высечаны надпіс на мармуровай дошцы “Вечная памяць партызанам Ануфрыюку Мікалаю рожд. 1914 г. і Курылаву Васілю рожд. 1913 г., якія загінулі ў баях з нямецкімі захопнікамі 23.I.1942г.”.
У 1968 г. да Дня Перамогі Азяцкі сельсавет абнавіў надмагільны помнік, усталяваўшы на магіле партызан абеліск з мармуровай крошкі і ажурную металічную агароджу. З часам агароджа была заменена на бетонны бардзюр.