зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла партызан і мірных жыхароў

Шыфр

113Д000515

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1975 г.

Стыль

Сацыялістычны рэалізм

Апісанне

У брацкай магіле партызан і мірных жыхароў, якая знаходзіцца каля будынка па вул. Камсамольская, 2А, пахаваны 60 партызан і мірных жыхароў в. Масевічы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік, што ўшаноўвае таксама памяць 270 землякоў з в. Масевічы, Новае Раманава, Пажэжын, Старое Раманава, Струга. На гарызантальна выцягнутым пастаменце-саркафагу, што ўстаноўлены на надмагільнай пліце, укленчаныя скульптурныя фігуры воіна і дзяўчыны з вянком у руках. Рытм плаўных ліній надае кампазіцыі мастацкую выразнасць. На саркафагу высечаны імёны загінуўшых.