зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла савецкіх актывістаў

Брацкая магіла савецкіх актывістаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000712

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 г.

Апісанне

Брацкая магіла савецкіх актывістаў знаходзіцца ў 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Клепачы, у лесе. Вакол магілы (5,0 х 6,0 м) усталявана металічная агароджа з пяціканцовымі зоркамі па цэнтры кожнага боку.

Тут пахаваны 12 актывістаў, расстраляных у жніўні 1941 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Сярод іх Кунц Ф.І., Кунц К.К., Міневіч В.Н., Кудзелька К.С., Кунц Д.А., Магірка П.А., Кузько К.К., Ніжнік Е.І., Матуска П., Мацюхевіч П.С., Мацюхевіч П.П., Смалюк П.В. 

У 1975 годзе на магіле ўсталявана мемарыяльная пліта. У 2007 годзе 9 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё новага помніка з мармуровай крошкі. Помнік уяўляе сабой чатырохгранны абеліск з усечаным трапецападобным верхам, які ўстаноўлены на пастаменце. Прозвішчы пахаваных савецкіх актывістаў нанесены на мемарыяльную дошку. 

Старонка