Шыфр
113Д000718
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх партызан дывізіі С.А. Каўпака знаходзіцца каля могілак вёскі Ражкоўка. Тэрыторыя брацкай магілы (6,0 х 6,0 м) абнесена дэкаратыўнай бетоннай агароджай. Згодна архіўных крыніц, тут пахаваны 32 партызаны, якія загінулі падчас бою з дывізіяй "Герман Герынг" 20-21 сакавіка 1944 г. Партызаны пад камандаваннем Бакрадзе і Беражнога акружылі вёску Ражкоўка з двух бакоў, перагарадзіўшы адыход праціўнікаў на Камянец. Было знішчана шмат гітлераўцаў, але і партызаны панеслі страты.
Пасля вайны ў 1965 г. на брацкай магіле быў усталяваны чатырохгранны, атынкаваны і руставаны абеліск. На вяршыні абеліску на металічным шпілі - металічная пяціканцовая чырвоная зорка. На пярэдняй плоскасці абеліска замацавана вертыкальная прамавугольная мемарыяльная дошка з прозвішчамі загінуўшых партызан дывізіі С.А. Каўпака. На правым баку абеліска прымацаваны дзяржаўны знак воінскага пахавання і ахоўная дошка гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Дарога да помніка і вакол яго выкладзена тратуарнай пліткай, абмежавана бетонным бардзюрам.
У 2015 годзе адбылася рэканструкцыя абеліска і добраупарадкаванне брацкай магілы.