зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла савецкіх танкістаў

Брацкая магіла савецкіх танкістаў

Змест

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры в. Пелішча. Пахаваны 10 танкістаў 19-механізаванай брыгады 30-га гвардзейскага палка 28-й арміі, якія загінулі 21 ліпеня 1944 г. у час прарыву варожай абароны каля в. Пелішча і Жыцін. Вёска Пелішча была вызвалена 22 ліпеня ў выніку танкавага манёўра. Падчас гэтага бою загінуў 31 танкіст. Танкісты былі пахаваны мясцовымі жыхарамі ў некалькіх брацкіх магілах, месцазнаходжанне якіх, на жаль, было страчана. 

У 1973 г. з дапамогай старажылаў атрымалася знайсці адну брацкую магілу. 30 красавіка 1974 г. у брацкую магілу ў цэнтры в. Пелішча з пашанаю былі падпахаваны астанкі 9 танкістаў.

У 1974 г. на брацкай магіле ўстаноўлены помнік - танк Т-34 на бетонным руставаным пастаменце з мемарыяльнай дошкай. У 1983 г. была ўстаноўлена новая мемарыяльная дошка, мемарыяльная пліта на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старонка