Шыфр
313Д000841
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Кашовае, с/с Пярэдзялкаўскі, на паўночнай ускраіне вёскі
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на паўночнай ускраіне в. Кашовае. У ёй пахаваны 106 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў кастрычніку-лістападзе 1943 г. пры вызваленні вёсак: Кашовае, Першамайск, Рудня-Каменева; урочышч: Залессе, Найдзён, Ражок. Прозвішчы 10 пахаваных воінаў невядомыя. У 1956 г. адбылося перазахаванне ў брацкую магілу в. Кашовае рэштак савецкіх воінаў з навакольных вёсак. Быў устаноўлены абеліск (з цэглы) і надмагіллі (з бетону). На абеліску - выява ордэна Айчыннай вайны і металічная пліта з тэкстам. На надмагіллях устаноўлены мармуровыя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён