Шыфр
313Д000854
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Ліпнякі, на перакрыжаванні вул. Перамогі і вул. Паркавай
Датаванне
1943 г.
Апісанне
У брацкай магіле пахаваны воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі ў кастрычніку-лістападзе 1943 г. пры вызваленні в. Ліпнякі, хутароў Клен, Красная ветка, Амур, Дуброўка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1957 г. адбылося перазахаванне воінаў. У 2016 г. у магілу былі захаваны астанкі двух воінаў, загінуўшых пры вызваленні п. Смелы, якія былі выяўлены падчас пошукавых работ на тэрыторыі Лоеўскага раёна. У 1972 г. на магіле ўзведзены помнік-скульптура салдата з лаўровым вянком і аўтаматам у руках (з гіпсабетону). Устаноўлены надмагільныя пліты з імёнамі загінуўшых. У 2010-2012 гг. праводзілася добраўпарадкаванне тэрыторыі і ўстаноўка мемарыяльных пліт з прозвішчамі пахаваных воінаў.