Шыфр
313Д000856
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Тучкі, -
Датаванне
1943 г.
Апісанне
У брацкай магіле пахаваны воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні Лоеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кастрычніку 1943 г. Сярод пахаваных воіны 16-й кавалерыйскай і 246-й стралковай дывізіі 65-й арміі. У другой палове 1950-х гг. ажыццяўлялася перазахаванне астанкаў воінаў з хутароў Тучкі і Анега. У 1963 г. на магіле ўзведзены помнік - цагляны абеліск і ўстаноўлены надмагільныя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў. Межы пахавання 6х14 м. Побач з абеліскам знаходзіцца невялікі цагляны помнік, усталяваны ў гонар Чысцік І.В., удзельніцы партызанскага руху, расстралянай карнікамі 13.10.1943.