Шыфр
113Д000600
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца на вясковых могілках у в. Блізная. Тут пахавана 38 воінаў 96-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якія загінулі ў сярэдзіне ліпеня 1944 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні вёскі.
У 1965 г. на брацкай магіле пастаўлены абеліск. Да галоўнага фасаду прымацавана гранітная пліта з пералікам імёнаў загінуўшых, над ёй на абеліску выбіты надпіс.