Шыфр
113Д000611
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца паміж вёскамі Юндзілы і Кавалі. Тут пахаваны 18 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні вёсак Кавалі, Юндзілы, Мікіцічы, Бор-Ліпы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Першапачаткова брацкая магіла знаходзілася на хрысціянскіх могілках на паўночнай ускраіне вёскі Юндзілы. На брацкай магіле быў усталяваны часовы драўляны абеліск, магіла была абнесена агароджай.
У 1967 г., пасля эксгумацыі і ўстанаўлення асобаў, пахаванне было размешчана паміж вёскамі Юндзілы і Кавалі. На самой магіле быў пастаўлены абеліск.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён