Шыфр
113Д000036
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Апісанне
22 ліпеня 1944 г. 152-я стралковая дывізія з баямі вызваліла вёску Вялікая Турна. Воіны, якія загінулі пры вызваленні вёскі, былі пахаваны ў брацкай магіле. Першапачаткова тут былі пахаваны 15 савецкіх воінаў. У 1982 г. адбылося падпахаванне ў брацкую магілу 13 партызан - каўпакаўцаў, якія загінулі ў сакавіку 1944 г. у баі з гітлераўцамі каля вёскі.
Першы помнік на брацкай магіле вёскі Вялікая Турна з’явіўся ў 1950-я гг. У цэнтры нізкага цаглянага пастамента была вертыкальна ўстаноўлена мемарыяльная пліта чорнага колеру і абеліскі ў выглядзе штыкоў з двух бакоў. Да пастаменту прымыкаў прамавугольнай формы кветнік з трыма плітамі. На плітах - прозвішчы афіцэраў і салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі Вялікая Турна.
У 1962 г. на брацкай магіле быў устаноўлены скульптура жанчыны ў жалобе і стэла. Аўтар помніка - беларускі скульптар Лышчык А. І., дапамагалі яму мясцовыя майстры.
У1982 г. адбылося падпахаванне ў брацкую магілу партызан - каўпакаўцаў, якія загінулі ў сакавіку 1944 г. у баі з гітлераўцамі каля вёскі. Іx імёны на мемарыяльнай дошцы, замацаванай на стэле.
На стэле ўмацавана чорная мармуровая мемарыяльная дошка з прозвішчамі загінуўшых партызан 1-й Украінскай партызанскай дывізіі імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.А. Каўпака і чырвонаармейцаў. На двух мемарыяльных дошках, прымацаваных на нахіленых бетонных фундаментах, нанесены прозвішчы воінаў-землякоў, загінуўшых і прапаўшых без звестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны.