зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000877

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941–1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў Ельску на грамадзянскіх могілках. Пахаваны 17 воінаў і 8 партызан, у тым ліку Герой Савецкага Саюза Павел Мікалаевіч Тамілін і сакратар падпольнага райкома КП(б)Б Іван Архіпавіч Козінцаў.

У верасні 1943 г. Паўлу Таміліну разам з шасцю байцамі ўзвода атрымалася переправіцца праз Днепр, замацавацца на беразе і забяспечыць паспяховае фарсіраванне ўсяго падраздзялення. Вораг неаднаразова кантрактаваў групу Таміліна, але выбіць з пазіцый іх не атрымалася. За гэты подзвіг Паўлу Мікалаевічу Таміліну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў 12 снежня 1943 г.

Іван Архіпавіч Козінцаў, сакратар Ельскага падпольнага райкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Ельскага раёна. Загінуў 16 ліпеня 1942 г. у баі пры разгроме варожага гарнізона ў в. Рамязы Ельскага раёна. 

У 1952 г. на брацкай магіле пастаўлены абеліск. Помнік уяўляе сабой абеліск з чорнага граніту, складзены з трох аб'ёмаў. Да абеліска прымыкае прамавугольная пліта з мармуровай крошкі шэрага колеру, на якой прымацаваны дзве гранітныя пліты чорнага колеру з нанесенымі прозвішчамі загінуўшых. 

Старонка