Шыфр
113Д000137
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1973 - 1974 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г. Белаазёрску знаходзіцца ў парку Энергетыкаў. Тут пахаваны 49 воінаў і партызан, у тым ліку 16 лётчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчынай вайны.
У 1973-1974 гг. астанкі лётчыкаў, воінаў і партызан былі перазахаваны ў Белаазерску. У 1976 г. на брацкай магіле пастаўлена стэла вышынёй 8 м і запалены Вечны агонь. На стэле з абодвух бакоў выкананы па два барэльефы воінаў-вызваліцеляў. На кургане з бетону выкладзены надпіс “1941-1945”. За стэлай размешчаны мемарыяльныя пліты з імёнамі загінуўшых.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён